Экскурсия по музею «Сялянская хата»

Общие сведения

Этнагрфічны музей “Сялянская хата” быў створаны ў 1988 годзе. У музеі сабрана больш за 100 экспанатаў.

Мэты музея:

  1. Данесці да вучняў спадчыну праз работу ў музеі “Сялянская хата”.
  2. Выхоўваць маральную і творчую асобу праз каштоўнасці духоўнай культуры, пачуццё павагі да спадчыны нашых продкаў, інтарэс да яе вывучэння.

Задачы музея:

  1. Прывіць глыбокую павагу да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры народа Беларусі.
  2. Фарміраваць пачуццё любові да Радзімы, гонару за сваю краіну, за свой народ.
  3. Садзейнічаць паглыбленаму пазнанню школьнікамі сваёй гісторыі.

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства яго продкаў. Свая цудоўная спадчына ў беларускага народа. Стагоддзямі стваралі беларусы народнае мастацтва, у якое ўкладвалі тонкі густ і высокае майстэрства. Адыходзіла і гублялася многае, але тое, што засталося, раскрывае перад намі дзівосны і мудры свет народа-мастака.

У ”Сялянскай хаце” змешчаны прадметы сялянскага побыту і прылады працы, якія сёння ўжо не выкарыстоўваюцца. Яны былі сабраны ў мясцовых жыхароў і размешчаны так, што сапраўды ствараюць абстаноўку сялянскай хаты.

У музеі ёсць і рэдкія экспанаты:

— патэфон;

— радыё;

— керагаз

— каромысел;

— прасніца для прадзення воўны;

— жорны;

— цэп для абмалоту збожжа і іншыя.

Амаль усе экспанаты музея можна выкарыстоўваць па прызначэнні.

История создания

Этнагрфічны музей “Сялянская хата” быў створаны ў 1988 годзе. У музеі сабрана больш за 100 экспанатаў.

У ”Сялянскай хаце” змешчаны прадметы сялянскага побыту і прылады працы, якія сёння ўжо не выкарыстоўваюцца. Яны былі сабраны ў мясцовых жыхароў і размешчаны так, што сапраўды ствараюць абстаноўку сялянскай хаты.

У музеі ёсць і рэдкія экспанаты: патэфон, радыё, керагаз, каромысел, прасніца для прадзення воўны, жорны, цэп для абмалоту збожжа і іншыя.

        Амаль усе экспанаты музея можна выкарыстоўваць па прызначэнні.

Нормативно-правовая база

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 снежня 2005 г. № 70-З

АБ МУЗЕЯХ І МУЗЕЙНЫМ ФОНДЗЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 лістапада 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 24 лістапада 2005 года

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

   Артыкул 1. Асноўныя тэрміны і іх азначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе

У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і іх азначэнні:

музей  —  юрыдычная асоба або структурнае  падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія рэалізуюць большасць відаў музейнай дзейнасці;

музейны прадмет — культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці  унікальны прыродны аб’ект, якія маюць культурную, гістарычную, навуковую і (або)  мастацкую вартасць і ўключаны ў музейны фонд у мэтах захавання, вывучэння і папулярызацыі;

музейная калекцыя — сукупнасць музейных прадметаў, аб’яднаных адной або некалькімі прыкметамі, якая з’яўляецца адным цэлым і адначасова састаўной часткай музейнага фонду;

музейны фонд — навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, якія захоўваюцца ў музеі;

прадмет  музейнага значэння — культурная каштоўнасць  або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальны прыродны аб’ект, якія маюць прыкметы музейнага прадмета, але не ўключаны ў музейны фонд;

музейная справа — сфера культуры, якая ўключае  ў  сябе навуковыя,  даследчыя  і асветніцкія працэсы,  накіраваныя  на выяўленне,   камплектаванне,  улік,  захаванне,   вывучэнне   і папулярызацыю  культурных каштоўнасцей і  (або)  выдзеленых  з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальных прыродных аб’ектаў;

музейны работнік — фізічная асоба, якая на падставе працоўнага дагавора забяспечвае ажыццяўленне ў музеі музейнай дзейнасці.

Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь

1. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031), гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

2. Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.

Артыкул 3. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы

1. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вызначае дзяржаўную палітыку ў сферы музейнай справы.

3. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы.

4. Міністэрства  культуры  Рэспублікі  Беларусь  рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферы музейнай справы, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў гэтай сферы і каардынуе дзейнасць у сферы музейнай справы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

5. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыі вырашаюць пытанні мясцовага значэння ў сферы музейнай справы.

Артыкул 4. Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы

Асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы з’яўляюцца:

забеспячэнне агульнадаступнасці музейных прадметаў і музейных калекцый;

забеспячэнне сацыяльна-эканамічных і іншых умоў для эфектыўнай дзейнасці музеяў, садзейнічанне фарміраванню сучаснай інфраструктуры і інфарматызацыі музейнай справы;

падтрымка дзяржаўных праграм развіцця музейнай справы;

забеспячэнне захаванасці Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, у тым ліку шляхам фінансавання кансервацыі і (або) рэстаўрацыі музейных  прадметаў  і  музейных  калекцый  за  кошт  сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц,  не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

забеспячэнне  падрыхтоўкі,  перападрыхтоўкі   і   павышэння кваліфікацыі музейных работнікаў;

распрацоўка, прыняцце (выданне) актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы музейнай справы і кантроль за іх выкананнем;

падтрымка фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у сферы музейнай справы;

садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў сферы музейнай справы, у тым ліку арганізацыя міжнародных музейных выставак у Рэспубліцы Беларусь і выставак, створаных на аснове  музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, за межамі Рэспублікі Беларусь, фінансаванне ўдзелу ў міжнародных музейных арганізацыях.

Артыкул 5. Правы і абавязкі наведвальнікаў музеяў

1. Наведвальнікі музеяў маюць права на:

1.1. наведванне музеяў у адпаведнасці з рэжымам іх работы, а таксама карыстанне іх паслугамі;

1.2. атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці  музеяў, за выключэннем інфармацыі, якая  з’яўляецца дзяржаўнай або іншай ахоўваемай законам тайнай;

1.3. працу з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

1.4. абскарджанне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь незаконных дзеянняў (бяздзейнасці) службовых асоб музеяў, якія абмяжоўваюць правы наведвальнікаў.

2. Музеі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць грамадзянам права бясплатнага наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не радзей чым адзін раз у  месяц,  а  інвалідам,  ветэранам Вялікай  Айчыннай  вайны, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, дзецям да сямі гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, навучэнцам  з  асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця,  музейным работнікам — пастаянна.

Навучэнцам устаноў адукацыі, якія забяспечваюць  атрыманне гульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і ышэйшай адукацыі, прадастаўляецца права на не больш чым 50- працэнтную  скідку ад кошту ўваходнага білета для  наведвання экспазіцый і выставак, створаных музеямі, указанымі ў частцы першай гэтага пункта, на аснове ўласных музейных фондаў.

Прадугледжанае  часткамі першай і  другой  гэтага  пункта прадастаўленне права бясплатнага (ільготнага) наведвання экспазіцый і  выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не распаўсюджваецца на іншыя платныя паслугі музеяў.

3. У музеях, не ўказаных у частцы першай пункта 2 гэтага артыкула, прадастаўленне права бясплатнага (ільготнага) наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, вызначаецца заснавальнікамі гэтых музеяў.

4.  Наведвальнікі музеяў абавязаны беражліва адносіцца да музейных прадметаў і музейных калекцый і выконваць правілы для наведвальнікаў музеяў.

Артыкул 6. Міжнародныя сувязі музеяў

Музеі  Рэспублікі  Беларусь  удзельнічаюць  у  міжнародным супрацоўніцтве ў сферы музейнай справы ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 7. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь

За парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь настае адказнасць у дпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 2

МУЗЕІ І АРГАНІЗАЦЫЯ ІХ ДЗЕЙНАСЦІ

Артыкул 8. Віды музеяў па форме ўласнасці

1. Музеі ў Рэспубліцы Беларусь падзяляюцца па форме ўласнасці

на дзяржаўныя і прыватныя.

2. Да дзяржаўных музеяў адносяцца музеі, створаныя дзяржаўнымі

органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі.

3. Да прыватных музеяў адносяцца музеі, створаныя фізічнымі

асобамі або недзяржаўнымі арганізацыямі.

Артыкул 9. Статус музеяў

1.  Музеі  з’яўляюцца  некамерцыйнымі арганізацыямі,  якія ствараюцца ў форме ўстаноў культуры.

Музеі могуць уваходзіць у склад юрыдычных асоб у якасці структурных падраздзяленняў, у тым ліку адасобленых.

2. Статус музеяў вызначаецца іх заснавальнікамі з улікам палажэнняў гэтага Закона, іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ўказваецца ў статуце юрыдычнай асобы (далей — статут музея) або ў палажэнні аб структурным падраздзяленні юрыдычнай асобы.

3.  У  адпаведнасці з гэтым Законам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць устанаўліваць асаблівасці прававога становішча некаторых музеяў.

Артыкул 10. Парадак стварэння і ліквідацыі музеяў

1. Музеі ствараюцца і ліквідуюцца ў парадку, устаноўленым Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Законам  Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь», гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

2.  Стварэнне дзяржаўных музеяў ажыццяўляецца  Прэзідэнтам Рэспублікі  Беларусь,  Саветам Міністраў  Рэспублікі  Беларусь, Міністэрствам  культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама  іншымі дзяржаўнымі органамі і дзяржаўнымі арганізацыямі па ўзгадненню з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

3. Абавязковымі ўмовамі для стварэння музея з’яўляюцца:

3.1. наяўнасць культурных каштоўнасцей і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальных прыродных аб’ектаў, а таксама навуковага праекта музея, у залежнасці ад якіх вызначаецца профіль музея;

3.2. магчымасць заснавальніка музея забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), які адпавядае профілю музея і патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, а  таксама неабходнымі фінансавымі сродкамі для арганізацыі і ажыццяўлення музейнай дзейнасці;

3.3. іншыя ўмовы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.  Пры  ліквідацыі дзяржаўнага музея яго  музейны  фонд перадаецца іншым дзяржаўным музеям.

Пры ліквідацыі прыватнага музея яго заснавальнік абавязаны забяспечыць цэласнасць і захаванасць музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.

Пры ліквідацыі прыватнага музея ў выпадку прыняцця ўласнікам музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, рашэння аб іх адчужэнні перавагу ў набыцці гэтых музейных прадметаў і (або) музейных калекцый пры іншых роўных умовах маюць дзяржаўныя органы і дзяржаўныя музеі.

Артыкул 11. Асноўныя задачы музеяў

Асноўнымі    задачамі    музеяў    з’яўляюцца    выяўленне, камплектаванне,  улік,  захаванне,  вывучэнне  і  папулярызацыя культурных каштоўнасцей і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя

ў выніку навуковай дзейнасці унікальных прыродных аб’ектаў у мэтах

забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай  культуры,  выкарыстання іх для  інтэлектуальнага  і культурнага развіцця грамадства, у тым ліку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры.

Артыкул 12. Музейная дзейнасць

1. Музейная дзейнасць ажыццяўляецца музеямі і ўключае ў сябе наступныя віды:

1.1. выяўленне прадметаў музейнага значэння;

1.2. камплектаванне музейных фондаў;

1.3. улік музейных прадметаў і музейных калекцый;

1.4.  захоўванне музейных прадметаў і музейных  калекцый, забеспячэнне іх цэласнасці і захаванасці;

1.5. вывучэнне музейных прадметаў і музейных калекцый, у тым ліку правядзенне на іх аснове навуковых даследаванняў архіўных, бібліятэчных і іншых крыніц;

1.6.  навуковую  інвентарызацыю і  каталагізацыю  музейных прадметаў і музейных калекцый;

1.7. навуковае і мастацкае праектаванне, стварэнне на аснове музейных фондаў экспазіцый і выставак;

1.8. экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў;

1.9. культурна-асветніцкую дзейнасць, звязаную з музейнымі прадметамі і музейнымі калекцыямі;

1.10. папулярызацыю музейных прадметаў і музейных калекцый, у тым ліку шляхам публічнага іх прадстаўлення, публікацыі адпаведных матэрыялаў;

1.11. правядзенне навукова-практычных семінараў і канферэнцый, іншых мерапрыемстваў у сферы музейнай справы;

1.12. кансервацыю і рэстаўрацыю музейных прадметаў і музейных калекцый.

2. Юрыдычныя асобы, якія не з’яўляюцца музеямі, а таксама фізічныя асобы могуць рэалізоўваць асобныя віды музейнай дзейнасці.

Артыкул 13. Экспазіцыі і выстаўкі музеяў

1. У музеях на аснове ўласных музейных фондаў ствараюцца пастаянныя і часовыя экспазіцыі і выстаўкі.

2. Парадак стварэння і адкрыцця экспазіцый і выставак музеяў устанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 14. Правы і абавязкі музеяў

1. Музеі маюць права на:

1.1. дакументаванне ўсіх з’яў айчыннай і замежнай гісторыі і культуры незалежна ад іх палітычнай, ідэалагічнай, гаспадарчай, сацыяльнай або іншай накіраванасці, за выключэннем з’яў, звесткі аб якіх з’яўляюцца дзяржаўнай або іншай ахоўваемай законам тайнай;

1.2. арганізацыю і правядзенне навукова-даследчых экспедыцый для забеспячэння камплектавання музейных фондаў, а таксама на выяўленне прадметаў музейнага значэння іншым спосабам, які не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

1.3. ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадпрымальніцкай і (або) іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, у тым ліку аказанне платных паслуг;

1.4. працу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у архівах, бібліятэках і іншых арганізацыях.

2. Музеі абавязаны:

2.1. садзейнічаць рэалізацыі правоў наведвальнікаў музеяў, прадугледжаных гэтым Законам;

2.2. абслугоўваць наведвальнікаў музеяў у адпаведнасці са статутам  музея  або палажэннем аб структурным  падраздзяленні юрыдычнай асобы;

2.3. пашыраць доступ наведвальнікаў да музейных прадметаў і музейных калекцый;

2.4. забяспечваць цэласнасць і захаванасць музейных прадметаў і музейных калекцый;

2.5. рабіць справаздачы перад органамі дзяржаўнага кіравання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

2.6. забяспечваць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне квалiфiкацыi музейных работнікаў;

2.7. прадастаўляць у адпаведнасці з гэтым Законам асобным катэгорыям  грамадзян права бясплатнага (ільготнага) наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў;

2.8. разглядаць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь звароты грамадзян.

ГЛАВА 3

АСАБЛІВАСЦІ ПРАВАВОГА СТАНОВІШЧА І ПАРАДКУ ДЗЕЙНАСЦІ НЕКАТОРЫХ МУЗЕЯЎ

Артыкул 15. Гісторыка-культурныя музеі-запаведнікі

1. Комплексы і ансамблі нерухомых матэрыяльных гісторыка- культурных   каштоўнасцей,  якія  маюць  асаблівае  культурнае, гістарычнае,  навуковае і (або) мастацкае значэнне,  разам  з тэрыторыяй, гістарычна і культурна звязанай з імі, па прадстаўленню Міністэрства  культуры  Рэспублікі  Беларусь,  а  таксама   па прадстаўленнях іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання,

абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, узгодненых з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, ва ўстаноўленым парадку могуць быць аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або па яго даручэнню  Саветам  Міністраў  Рэспублікі  Беларусь  гісторыка- культурнымі музеямі-запаведнікамі.

2. Межы гісторыка-культурных музеяў-запаведнікаў, асаблівасці іх прававога становішча, аховы і выкарыстання вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3.   Ахова   нерухомых   матэрыяльных  гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурных музеяў- запаведнікаў,  ажыццяўляецца  ў адпаведнасці  з  заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Артыкул 16. Нацыянальныя музеі

1. Музеям, зарэгістраваным як юрыдычныя асобы, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, можа быць прысвоены статус «нацыянальны» пры ўмове ўнясення імі значнага ўкладу ў развіццё музейнай справы Рэспублікі Беларусь.

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны» і асаблівасці прававога становішча музея з такім статусам вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 17. Народныя музеі

1. Музеям, якія ўваходзяць у склад юрыдычнай асобы ў якасці структурных падраздзяленняў, можа быць прысвоены статус «народны» пры  ўмове ажыццяўлення імі на адпаведным прафесійным узроўні музейнай дзейнасці не менш чым дзесяць гадоў.

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «народны» і асаблівасці прававога становішча музея з такім статусам вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 4

КАМПЛЕКТАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ. МУЗЕЙНЫЯ ПРАДМЕТЫ І МУЗЕЙНЫЯ КАЛЕКЦЫІ

Артыкул 18. Камплектаванне музейных фондаў

1. Камплектаванне музейных фондаў ажыццяўляецца шляхам:

1.1. набыцця прадметаў музейнага значэння;

1.2. дарэння музеям прадметаў музейнага значэння;

1.3.  абмену  ў адпаведнасці з заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь музейнымі прадметамі або прадметамі музейнага значэння, музейнымі калекцыямі;

1.4.  іншымі  спосабамі, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

2. Прадметы музейнага значэння, накіраваныя (перададзеныя) ва ўласнасць  дзяржавы, перадаюцца дзяржаўным музеям  у  парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 19. Асаблівасці выкарыстання і захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, распараджэння імі

1. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі ў працэсе музейнай дзейнасці выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстання іх для інтэлектуальнага і культурнага развіцця грамадства, у тым ліку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры.

2. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў і музейных калекцый ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванню і (або) могуць прывесці да іх пашкоджання, страты ці знішчэння. У мэтах забеспячэння захавання музейных прадметаў і музейных калекцый і выключэння выпадкаў іх пашкоджання, страты ці знішчэння ў музеях устанаўліваецца навукова абгрунтаваны спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, праводзяцца іх кансервацыя і (або) рэстаўрацыя.

3. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, вывазу за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем  выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Часовы вываз музейных прадметаў і музейных калекцый за межы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4. Парадак перадачы музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, на часовае або пастаяннае   захоўванне   на  тэрыторыі   Рэспублікі   Беларусь устанаўліваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.

5.  Выраб  выяўленчай,  друкаванай,  сувенірнай  і  іншай тыражаванай прадукцыі і вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў і музейных калекцый, будынкаў музеяў, аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыях музеяў, у тым ліку з выкарыстаннем іх назваў і сімволікі, ажыццяўляюцца толькі з дазволу музеяў.

Артыкул 20. Права ўласнасці на музейныя прадметы і музейныя калекцыі

Музейныя прадметы і музейныя калекцыі могуць знаходзіцца ў дзяржаўнай або прыватнай уласнасці, за выключэннем аб’ектаў, якія ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

ГЛАВА 5

МУЗЕЙНЫ ФОНД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Артыкул 21. Агульныя палажэнні аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь

1. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных фондаў дзяржаўных музеяў і асобных музейных прадметаў і музейных калекцый прыватных музеяў, уключаных у Музейны  фонд Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткай другой пункта 1 артыкула 22 гэтага Закона.

2. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

3.  Палажэнне  аб  Музейным  фондзе  Рэспублікі  Беларусь зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 22. Уключэнне музейных прадметаў і музейных калекцый у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і іх выключэнне з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь

1. Парадак уключэння музейных прадметаў і музейных калекцый у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і іх выключэння з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.

Музейныя  прадметы і музейныя калекцыі  прыватных  музеяў уключаюцца ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь на падставе пісьмова аформленых заяў або згоды ўласнікаў гэтых музейных прадметаў і музейных калекцый.

2. Музейны прадмет і музейная калекцыя выключаюцца з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, калі яны:

2.1.  пашкоджаны  ў  такой  ступені,  што  немагчыма  іх рэстаўрыраваць;

2.2. страцілі сваю культурную, гістарычную, навуковую і (або) мастацкую вартасць;

2.3.  страчаны ці знішчаны ў выніку ўздзеяння  прыродных фактараў;

2.4. выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі;

2.5. знаходзяцца ў музейным фондзе прыватнага музея  (на падставе пісьмова аформленых заяў уласнікаў гэтых музейных прадметаў і музейных калекцый);

2.6. абменьваюцца згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адпаведна на іншы музейны прадмет, які знаходзіцца ў замежным музеі, або прадмет музейнага значэння і на іншую музейную калекцыю, якая

знаходзіцца ў замежным музеі.

3. Музейнаму прадмету і музейнай калекцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны   можа   быць  нададзены  статус  гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Артыкул 23. Цэнтралізаваны ўлік музейных прадметаў і музейных             калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь

1. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, падлягаюць цэнтралізаванаму ўліку.

2. Цэнтралізаваны ўлік музейных прадметаў і музейных калекцый ажыццяўляецца  Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь  праз вядзенне Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, у якім змяшчаюцца асноўныя звесткі аб кожным музейным прадмеце і кожнай музейнай калекцыі, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.

3. Уласнікі музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у  Музейны  фонд  Рэспублікі Беларусь,  абавязаны  забяспечыць прадстаўленне ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дакладнай інфармацыі аб гэтых музейных прадметах і музейных калекцыях для ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.

4.  Парадак вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь і парадак прадстаўлення ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь інфармацыі для ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваюцца Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 24. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь

1. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

2. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў формах:

2.1. праверкі цэласнасці і захаванасці музейных прадметаў і музейных калекцый;

2.2.  праверкі ўліковых дакументаў музейных  прадметаў  і музейных калекцый;

2.3. у іншых формах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.  Парадак ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю  за  станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 6

МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ І ФІНАНСАВАЕ АБЕСПЯЧЭННЕ МУЗЕЯЎ

Артыкул 25. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне музеяў

1.  Заснавальнік музея павінен забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), які адпавядае профілю музея і патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, а  таксама абсталяваннем  і  фінансавымі, тэхнічнымі і  іншымі  сродкамі, неабходнымі для ажыццяўлення музейнай дзейнасці.

2.  Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), якія не адпавядаюць  патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў  і музейных калекцый, і перавод музеяў у будынкі (памяшканні), якія пагаршаюць умовы іх дзейнасці, не дапускаюцца.

3. У выпадку перадачы іншым арганізацыям будынка (памяшкання), у  якім  размешчаны дзяржаўны музей, дзяржаўныя органы,  якія ажыццяўляюць перадачу, прадастаўляюць дзяржаўнаму музею раўнацэнны будынак (памяшканне) і забяспечваюць за свой кошт перамяшчэнне музейнага фонду і абсталявання музея.

Артыкул 26. Фінансаванне музеяў Фінансаванне музеяў ажыццяўляецца за кошт:

сродкаў  рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў  (для дзяржаўных музеяў);

сродкаў заснавальніка (для прыватных музеяў);

прыбытку ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці музеяў, якая прыносіць даход, у тым ліку сродкаў, атрыманых ад продажу білетаў, экскурсійнага  абслугоўвання, выставачнай дзейнасці,  вырабу  і рэалізацыі выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі,  іншых відаў паслуг, аказанне якіх  не  супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

ахвяраванняў музеям;

іншых  крыніц,  не  забароненых заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 7

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 27. Уступленне ў сілу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 28, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Артыкул 28. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

прывесці нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць  перагляд  і адмену рэспубліканскімі  органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў, якія супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць  іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 29. Прызнанне заканадаўчага акта Рэспублікі Беларусь страціўшым сілу

У сувязі з прыняццем гэтага Закона прызнаць страціўшым сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1996 года «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 28, арт. 512).

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                           А.Лукашэнка

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

4 снежня 2002 г. № 52

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МУЗЕI ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫI

У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. № 1554 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 103, 5 /9279), Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб музеi ўстановы адукацыi (дадаецца).

2. Лiчыць страцiўшым сiлу загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 24 лiстапада 1999 г. № 697 «Аб зацвярджэннi Палажэння аб музеi навучальна-выхаваўчай установы».

Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН

УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА Мiнiстр культуры Пастанова Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства адукацыi Л.П.ГУЛЯКА Рэспублiкi Беларусь 01.11.2002 04.12.2002 № 52

ПАЛАЖЭННЕ

аб музеi ўстановы адукацыi

1. Музей установы адукацыi (далей — музей) з’яўляецца тэматычнай сiстэматызаванай калекцыяй арыгiнальных помнiкаў нацыянальнай гiсторыi, культуры i прыроды. Работа музея цесна звязана з вучэбна-выхаваўчым працэсам устаноў адукацыi. Музей ажыццяўляе сваю дзейнасць на аб’ектыўнай навуковай аснове.

2. Музей працуе на грамадскiх пачатках i ствараецца пад кiраўнiцтвам педагогаў, бацькоў i iншых зацiкаўленых асоб.

3. Арыгiнальныя помнiкi гiсторыi, культуры i прыроды, якiя размешчаны ў фондах музеяў, з’яўляюцца агульнанароднай уласнасцю. Яны ўваходзяць у склад Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўнага архiўнага фонду рэспублiкi i падлягаюць дзяржаўнаму ўлiку ва ўстаноўленым парадку.

4. Музей садзейнiчае фармiраванню нацыянальнай самасвядомасцi навучэнцаў, беражлiвым адносiнам да помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды.

5. Работа музея арганiзуецца на аснове самакiравання. Кiруе ёй савет, якi выбiраецца на сходзе актыву музея. Педагагiчнае кiраўнiцтва работай актыву музея ажыццяўляе настаўнiк, якi прызначаецца загадам дырэктара ўстановы адукацыi.

6. Савет музея на сваiх пасяджэннях вырашае пытаннi ўключэння ў фонды музея паступаючых у працэсе камплектавання помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды пры ўдзеле ў гэтай рабоце спецыялiстаў дзяржаўных музеяў, архiваў i iншых устаноў, разглядае i зацвярджае перспектыўныя каляндарныя планы, разглядае справаздачы пошукавых груп, абмяркоўвае асноўныя пытаннi дзейнасцi музея, арганiзуе падрыхтоўку экскурсаводаў, лектараў, вучобу актыву.

7. З мэтай арганiзацыi работы музея з лiку яго актыву могуць стварацца групы на чале з членамi савета музея: пошукавая, перапiскi, фондавая (па апрацоўцы фондаў), экскурсiйная i iншыя.

8. Кантроль за дзейнасцю музея ажыццяўляюць органы адукацыi. Метадычную дапамогу музеям аказваюць iнстытуты ўдасканалення настаўнiкаў, дзяржаўныя музеi, архiвы, установы пазашкольнага выхавання i адукацыi.

9. Установы адукацыi могуць ствараць музеi пасля заключэння мясцовых органаў кiравання адукацыяй i культурай Рэспублiкi Беларусь аб наяўнасцi належных умоў для забеспячэння дзейнасцi музеяў. Музеi ўстаноў адукацыi прадстаўляюць у рэгiянальныя дзяржаўныя музеi пiсьмовую iнфармацыю аб наяўнасцi экспанатаў асноўнага фонду, якiя ўзяты на ўлiк дзяржаўнымi музеямi i з’яўляюцца найбольш каштоўнымi.

10. Рашэнне аб адкрыццi музея прымае педсавет установы адукацыi. Рашэнне аб адкрыццi музея ўзгадняецца з адпаведнымi аддзеламi (упраўленнямi) адукацыi i культуры i афармляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыi.

11. Профiль музея вызначаецца педагагiчнай мэтазгоднасцю, характарам сабраных калекцый помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды. Музеi ўстаноў адукацыi могуць быць: краязнаўчыя, этнаграфiчныя, вайсковай славы, лiтаратурныя, мемарыяльныя, прыродазнаўчыя i iншыя.

12. Стварэнне музея — вынiк мэтанакiраванай творчай пошукава-даследчай работы вучэбна-педагагiчнага калектыву — магчыма пры наяўнасцi:

актыву навучэнцаў, здольнага ажыццяўляць сiстэматычную пошукавую, фондавую, экспазiцыйную, культурна-асветнiцкую работу;

кiраўнiка-педагога, а таксама пры ўмове актыўнага ўдзелу ў гэтай рабоце педагагiчнага калектыву, бацькоў i iншых зацiкаўленых асоб;

асобнага памяшкання i абсталявання, якiя забяспечваюць захаванасць музейных экспанатаў i ўмовы для iх паказу;

экспазiцыi, якая адпавядае па зместу i афармленню сучасным патрабаванням i налiчвае не менш за 100 арыгiнальных экспанатаў;

сабранай i зарэгiстраванай у iнвентарнай кнiзе калекцыi музейных прадметаў, якая дае магчымасць ствараць музей вызначанага профiлю.

13. Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), якiя не адпавядаюць умовам захавання музейных калекцый, забараняецца.

14. Задачамi музея з’яўляюцца:

вывучэнне i асэнсаванне гiсторыi i культуры ў мэтах развiцця iнтэлектуальных, маральных, культурных i творчых магчымасцей навучэнцаў, выхавання ў iх нацыянальнай самасвядомасцi, далучэння iх да нацыянальнай i агульначалавечай культуры;

удзел ва ўдасканаленнi вучэбна-выхаваўчай работы;

ахова i прапаганда помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды роднага краю;

правядзенне культурна-асветнiцкай работы сярод навучэнцаў, бацькоў, насельнiцтва.

15. Дзейнасць музея ўключае ў сябе:

навуковае камплектаванне, арганiзацыю ўлiку i захоўвання музейных калекцый, забеспячэнне iх цэласнасцi;

навуковыя даследаваннi на аснове музейных калекцый, архiўных, бiблiятэчных i iншых матэрыялаў;

праектаванне i стварэнне музейных экспазiцый i выстаў, музейны дызайн i афармiцельскiя работы;

усе вiды рэстаўрацыi i кансервацыi музейных прадметаў;

падрыхтоўку i выданне каталогаў музейных калекцый, iншай друкаванай i сувенiрнай прадукцыi;

папулярызацыю музейных калекцый.

16. Установы адукацыi ствараюць належныя ўмовы для прафесiйнага росту i павышэння квалiфiкацыi работнiкаў музеяў.

17. У склад экспазiцый музеяў устаноў адукацыi ўваходзяць:

калекцыi i асобныя музейныя рэчы, якiя звязаны з важнейшымi з’явамi i падзеямi ў жыццi беларускага i iншых народаў, дзяржавы i грамадства, з развiццём культуры i быту, навукi i тэхнiкi, мастацтва i лiтаратуры, з жыццём i дзейнасцю дзяржаўных дзеячаў навукi, лiтаратуры, культуры i мастацтва, актыўных удзельнiкаў гiстарычных падзей;

творы манументальнага выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога (у тым лiку народнага), музычнага, тэатральнага i iншых вiдаў мастацтва;

калекцыi i асобныя прадметы геалогii, палеанталогii, мiнералогii, фауны i флоры, якiя характарызуюць прыродазнаўчую гiсторыю;

рукапiсы ўсiх вiдаў, уключаючы рукапiсныя i старадрукаваныя кнiгi, антыкварныя, рэдкiя i асаблiва каштоўныя выданнi;

нумiзматычныя, геральдычныя, сфрагiстычныя, эпiграфiчныя калекцыi i асобныя прадметы;

калекцыi зброi i вайсковай атрыбутыкi, а таксама асобныя прадметы ваеннай тэматыкi;

iншыя прадметы, якiя з’яўляюцца гiстарычнай, навуковай, мастацкай i культурнай каштоўнасцю.

18. Помнiкi гiсторыi i культуры, якiя маюць асаблiвае навукова-гiстарычнае або мастацкае значэнне, уключаючы ордэны i медалi, а таксама прадметы, захаванасць якiх не можа быць забяспечана музеем установы адукацыi, у мэтах забеспячэння бяспекi павiнны быць перададзены ў дзяржаўныя музеi са складаннем акта перадачы. Захаванне ўзораў халоднай i агнястрэльнай зброi ў музеi магчыма толькi пасля прывядзення яе ў стан непрыдатнасцi да выкарыстання i адпаведнага дазволу мясцовых органаў унутраных спраў.

19. На музеi па правiлах улiку, захоўвання i выкарыстання рухомых i асобных нерухомых гiстарычна-культурных каштоўнасцей распаўсюджваюцца палажэннi нарматыўных прававых актаў, якiя дзейнiчаюць для дзяржаўных музеяў.

20. Перадача калекцый цi асобных музейных прадметаў з музеяў устаноў адукацыi ў мэтах культурнага абмену памiж музеямi розных форм уласнасцi ў часовае карыстанне ажыццяўляецца са згоды музея-ўладальнiка па пiсьмоваму дазволу дзяржаўных органаў кiравання адукацыяй i культурай аблвыканкомаў (Мiнгарвыканкома).

21. Адказнасць за арганiзацыю захаванасцi фондаў ускладаецца на дырэктара ўстановы адукацыi, у якой функцыянуе музей.

22. Музею, работа якога адпавядае патрабаванням дадзенага палажэння, Рэспублiканскiм, абласнымi, Мiнскiм гарадскiм цэнтрамi турызму i краязнаўства навучэнцаў прысвойваецца званне «Музей навучальна-выхаваўчай установы» i выдаецца пашпарт.

23. У выпадку спынення дзейнасцi музея ўстановы адукацыi пытанне перадачы яго фондаў у дзяржаўныя музеi вырашаецца органамi адукацыi i культуры, афармляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыi са складаннем акта перадачы. У iншых выпадках музей кансервуецца (кiраўнiк музея сумесна з прадстаўнiкамi ад устаноў адукацыi i культуры складае акт наяўнасцi прадметаў; памяшканне, дзе знаходзяцца фонды музея, апячатваецца).

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 лістапада 2006 г. № 34

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ІНСТРУКЦЫІ АБ ПАРАДКУ СТВАРЭННЯ І

АДКРЫЦЦЯ ЭКСПАЗІЦЫЙ І ВЫСТАВАК МУЗЕЯЎ

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі  Беларусь

ПАСТАНАЎЛЯЕ:

    Зацвердзіць  Інструкцыю аб парадку стварэння  і  адкрыцця

экспазіцый і выставак музеяў (дадаецца).

Міністр                                               У.Ф.Матвейчук

 ЗАЦВЕРДЖАНА

                                              Пастанова

                                              Міністэрства культуры

                                              Рэспублікі Беларусь

                                              01.11.2006 № 34

ІНСТРУКЦЫЯ

аб парадку стварэння і адкрыцця экспазіцый і выставак музеяў

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 1. Дадзеная Інструкцыя распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях і Музейны фондзе Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 197, 2/1167) і вызначае парадак стварэння і адкрыцця экспазіцый і выставак музеяў.

2. У дадзенай Інструкцыі выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны і іх вызначэнні:

экспазіцыя  —  мэтанакіраваная  і  навукова  абгрунтаваная дэманстрацыя музейных прадметаў і (або) музейных калекцый з уласных фондаў  музея,  якія арганізаваны кампазіцыйна,  суправаджаюцца пісьмовым каментарыем, тэхнічна і мастацка аформленыя і ў выніку ствараюць спецыфічны музейны вобраз пэўных прыродных і  (або) грамадскіх з’яў згодна з профілем музея;

выстаўка — сукупнасць музейных прадметаў і (або) прадметаў музейнага значэння, аб’яднаных адной тэмай як з уласных фондаў, так і з фондаў іншых музеяў і прыватных калекцый, выстаўленых на пэўны тэрмін для агляду наведвальнікамі музея.

3. Дадзеная Інструкцыя з’яўляецца абавязковай  для  ўсіх дзяржаўных музеяў, а таксама для прыватных музеяў, калі іншы парадак не ўстаноўлены ўласнікам музея.

ГЛАВА 2

СТВАРЭННЕ І АДКРЫЦЦЁ ЭКСПАЗІЦЫЙ МУЗЕЯЎ

4. Стварэнне экспазіцый з’яўляецца вынікам навукова-даследчай працы музея і адным з асноўных відаў музейнай дзейнасці.

5. Этапамі для стварэння экспазіцыі з’яўляюцца:

5.1. распрацоўка навукова-праектнай дакументацыі:

пісьмовай навуковай канцэпцыі з абгрунтаваннем асноўнай ідэі, мэтаў і задач экспазіцыі, вызначэннем шляхоў іх увасаблення;

тэматычнай структуры экспазіцыі, тэматыка-экспазіцыйнага плана і сцэнарыя экспазіцыі;

5.2. распрацоўка архітэктурна-мастацкага рашэння;

5.3. мантаж экспазіцыі.

6.  Стварэнне  экспазіцыі і распрацоўка навукова-праектнай дакументацыі  ажыццяўляюцца рабочай групай, якая  зацвярджаецца загадам   кіраўніка  музея  ці  юрыдычнай  асобы,  структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей. Гэтым жа загадам вызначаюцца тэрміны пачатку і заканчэння работы, прызначаецца кіраўнік групы.

У  музеях  з  абмежаваным штатам навуковых  супрацоўнікаў дапускаецца  падрыхтоўка  навукова-праектнай  дакументацыі   для стварэння пастаяннай экспазіцыі музейнымі работнікамі з вядучых музеяў краіны ці навуковымі работнікамі навукова-даследчых устаноў Рэспублікі Беларусь па дагаворы.

7. Падрыхтаваная     навукова-праектная     дакументацыя абмяркоўваецца на навукова-метадычным савеце музея і дасылаецца на рэцэнзаванне:

музеямі гарадскога і сельскага падпарадкавання — у дзяржаўны музей абласнога падпарадкавання адпаведнага профілю;

музеямі абласнога ці Мінскага гарадскога падпарадкавання — удзяржаўны  музей  рэспубліканскага  падпарадкавання  адпаведнага профілю;

музеямі  рэспубліканскага падпарадкавання  —  ва  ўстанову адукацыі «Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры»;

музеямі,   якія  з’яўляюцца  структурнымі  падраздзяленнямі юрыдычных асоб, — у дзяржаўны музей абласнога ці рэспубліканскага падпарадкавання адпаведнага профілю.

8.  Архітэктурна-мастацкае рашэнне выконваецца прафесійнымі дызайнерамі і мастакамі, якія знаходзяцца ў штаце музея, або адпаведнымі спецыялістамі па дагаворы.

9. Навукова-праектная дакументацыя пасля атрымання рэцэнзіі і падрыхтаванае    архітэктурна-мастацкае   рашэнне   зацвярджаюцца кіраўніком музея ці юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

10.   Зацверджаныя   навукова-праектная   дакументацыя    і архітэктурна-мастацкае рашэнне з’яўляюцца падставай для заключэння адпаведных дагавораў на мантаж экспазіцыі.

11.  Далейшыя  змяненні ў зацверджаную  навукова-праектную дакументацыю і архітэктурна-мастацкае рашэнне могуць быць унесены толькі са згоды кіраўніка музея ці юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленням якой з’яўляецца музей. Усе змяненні  фіксуюцца дадаткамі да дагавора з выканаўцам.

    12. Прыём экспазіцыі ажыццяўляецца камісіяй, якая прызначаецца загадам заснавальніка.

ГЛАВА 3

СТВАРЭННЕ І АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВАК

13. Для стварэння выставак музеямі распрацоўваецца наступная праектная дакументацыя:

13.1. калі тэрмін дэманстрацыі выстаўкі 1 месяц і болей:

сцэнарый выстаўкі альбо разгорнутая тэматычная структура;

архітэктурна-мастацкае рашэнне;

13.2. калі тэрмін дэманстрацыі выстаўкі менш за 1 месяц: сцэнарый выстаўкі альбо разгорнутая тэматычная структура.

14. Праектная дакументацыя выстаўкі, разлічанай на тэрмін экспанавання 1 месяц і болей, альбо выстаўкі, якая рыхтуецца для дэманстрацыі за межамі музея, разглядаецца на навукова-метадычным савеце  і зацвярджаецца кіраўніком музея ці юрыдычнай  асобы, структурным падраздзяленням якой з’яўляецца музей.

Праектная  дакументацыя  выстаўкі,  разлічанай  на  тэрмін экспанавання менш за 1 месяц, зацвярджаецца кіраўніком музея ці юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

15. Стварэнне выстаўкі ажыццяўляецца навукова-экспазіцыйным ці выставачным аддзелам музея альбо рабочай групай, якая зацвярджаецца загадам   кіраўніка  музея  ці  юрыдычнай  асобы,  структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей. Гэтым жа загадам вызначаюцца тэрміны  пачатку  і заканчэння работы па стварэнню  выстаўкі, прызначаецца кіраўнік групы.

16. План стварэння выставак з’яўляецца часткай перспектыўнага і гадавога плана дзейнасці музея.

17. Прыём выставак, разлічаных на тэрмін экспанавання больш за 1 месяц, ажыццяўляецца спецыяльнай камісіяй, прызначанай загадам кіраўніка музея ці юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой

з’яўляецца музей.

Учетная карточка

Учреждение образования: ГУО «Бобовская средняя школа Жлобинского район»

Название музея: «Сялянская хата»

Профиль: этнографический

Дата создания комнаты: октябрь 1988 года

Разделы экспозиции:

1. Предметы старины                      2. Вышивка

3. Одежда                                           4. Ткацкие изделия

Характеристика помещения (наличие отдельного помещения, площадь): 22 м2

Основной фонд: 72 оригинальные вещи, письма

Научно-вспомогательный фонд (в единицах): 10

Количество посетителей за 2020 год: 45

Паспорт музеяexpand_more